electrokids.org - не только об электронной музыке. минск, беларусь

назад · 01.07.2008 · вперед тут:  музыканты   скачать   фото   пресса   друзья   купить архив:  по датам   по темам о сайте

 18–19 ліпеня — Басовішча 2008 @ Гарадок, Польшча

   50 days ago (21:45)
«Басовішча» – фэстываль музыкі маладой Беларусі. Заснаваны ў пачатку 90-х Беларускім аб’яднаньнем студэнтаў у Польшчы (БАС), сябры якога і ладзяць фэстываль штогод. Гэта фэст пад адкрытым небам, у намётах і зь, пераважна, беларускай рок-музыкай. Зараз гэта найбуйнейшы беларускі фэст. Толькі праходзіць ён у Польшчы – зусім недалёка ад беларускай мяжы, у мястэчку Гарадок Беластоцкага ваяводзтва, а калі зусім дакладней – у лесе (у борыку) на ўскрайку Гарадка.
Басовішча ладзіцца штогод у ліпені – прыкладна другая палова месяца, пятніца-субота. У 2008 годзе Басовішча пройдзе 18–19 ліпеня – пятніца-субота.

Традыцыйна фэст мае тры часткі: вольная сцэна, конкурс маладых беларускіх гуртоў, выступы зорак і гасьцей фэсту (Беларусь, Польшча, Україна, Літва, Італія і інш.)

Праграма ФММБ Басовiшча 2008:

Пятнiца 18.07.08:
16.00 — Адкрыццё Фэстывалю
IQ 48 (BY)
Krama (BY)
конкурсная частка
Znicz (BY)
5set5 (Pl)
WZ Orkiestra (BY)
i Drug Moi Gruzovik (UA)
Troica (BY)
01.30 — Zona Dj (намёт фэстывалю) / drumandbass:
T-Trider
(BY)
Dj Alan Kubert (PL-BY)
Dj
Ray Aven (BY)

Субота 19.07.08:
13.00 — Праекцыі фільмаў праекту Filmowe Podlasie Atakuje! а таксама беларускага незалежнага кіно „A ty staryk kudy" + канцэрт Ilo&friends (намёт фэстывалю)
16.00 — Адкрыццё другога дня Фэстывалю
Zatoczka (BY)
SOK (BY)
Gate (PL)
Rahis (BY)
Schody (PL)
Rima (PL)
Абвяшчэнне вынікаў/пачатак жывой трансляцыі на тэлеканале Белсат
Прэзэнтацыя ляўрэатаў
Zet (BY)
Pomidor/OFF (BY)
Dick4Dick (PL)
Neuro Dubel (BY)
02.00 — Завяршэнне фэстывалю

Візавая падтрымка на БАСОВІШЧА 2008:

Для таго, каб зарэгістравацца на атрыманьне візы ёсьць ня так шмат часу – да панядзелка 7 ліпеня кожны ахвочы павінен даслаць на e-mail свае пашпартныя звесткі і ўдакладняючыя дадзеныя.

Патрабаваньні да заяўнікаў:
- Пашпарт мусіць быць дзейсным да 20 кастрычніка 2008 году (інакш візу не дадуць)
- Адсутнасьць ранейшых парушэньняў у перасячэньні межаў краінаў Шэнгенскай дамовы

Даслаць трэба:
- Імя і прозьвішча лацінкай (як напісана ў пашпарце!)
- Сэрыя і нумар пашпарта
- Адрас электроннай пошты
- Нумар мабільнага тэлефону, пазначыўшы ўсе прэфіксы (+375 ## ### ## ##)

Куды дасылаць:
Для жыхароў Гародні і Гарадзенскай вобласьці
E-mail:
zasvabodu.hrodna[at]gmail.com

Для жыхароў астатніх гарадоў і рэгіёнаў:
E-mail:
basy2008[at]gmail.com

Заяўкі на візу прымаюцца да 17-й гадзіны 7 ліпеня 2008 году.

Што далей?
Цягам наступнага тыдня з вамі зьвяжуцца каардынатары, каб прызначыць месца і час для перадачы пашпартоў на афармленьне візаў.

Даезд. Бясплатныя аўтобусы з Кузьніцы.
Гарадзенскі Рух «За Свабоду» ладзіць арганізаваны даезд ахвотных наведаць «Басовішча-2008» з вакзалу памежнага гораду Кузьніца Беластоцкая. Праезд будзе бясплатным. Для таго, каб забраніраваць месца ў «чартарным рэйсе» вам трэба даслаць свае кантактныя дадзеныя на адрас zasvabodu.hrodna[at]gmail.com . Пазьней вам паведамяць дакладны час адпраўленьня аўтобусаў з Кузьніцы на «Басовішча». Да Кузьніцы Беластоцкай можна дабрацца цягніком з Гародні. Адпраўленьні – у 3:40, 7:55, 10:05, 14:50, 19:47, 22:34. Кошт квітка з Гародні да Кузьніцы – каля 5 тысячаў беларускіх рублёў.



permalink | keywords: , // добавить комментарий

 

Всего комментариев: 2

[ 1 ]

Walder

  / 02.07.2008 03:39

ООО !! Мущина! ))

[ 2 ]

rog

  / 03.07.2008 00:00
на басовище басы особенно жирны )

Всего комментариев: 2


Подписаться на рассылку:


Обратите внимание:


  • 14 августа — DJ Rog @ Basstech, Новое Радио

    Поиск:



    Самое обсуждаемое:

  • Tyke.Tweezers. — Break me back. Скачать микс. (8)
  • 11 июля — Summer’s Hottest Party @ Коттедж (2)
  • 31 июля — DJ kz @ Basstech, Новое Радио (2)
  • 10 июля — Petrovich @ Basstech, Новое Радио (2)
  • 18–19 ліпеня — Басовішча 2008 @ Гарадок, Польшча (2)
  • Diamos Roll — What makes summer? (1)
  • 14 августа — DJ Rog @ Basstech, Новое Радио (1)
  • DJ 33 — All Lady’s In Da House (1)
  • 27 июля — Sun Pre-Parties @ Citybar (1)
  • 3 июля — Gelaz @ Basstech, Новое Радио (0)

    Фенечки:


    RSS 0.91 feed (только заголовки)  RSS 2.0 feed (весь контент целиком)
    Live Journal User (добавляйте к себе во френдленту)  Powered by Register
    [ generation time - 0.005 ]

  • Максимум информации о:


  • T-Trider
  • Walder
  • Dreamlin
  • Cherryvata
  • Randomajestiq
  • Sworm
  • Subway Funk
  • Rog
  • Vjik72
  • Координаты Чудес

  • Как присылать материалы на сайт
  • Активные темы с форума на oxidiser.net

  • Все:


  • Рецензии и микро-рецензии
  • Интервью
  • MP3

  • Реклама:




    группы и музыканты: t-trider dreamlin randomajestiq h.h.t.p. unc-ou 4kuba access denied а. светлов cherryvata
    поддержка и друзья: promodj.ru original team respect family psychedelic.by music.aichyna.com
    администратор: electrokid  место: минск, беларусь
    © 2002-2007 Electrokids
    ^наверх^ 

    drum'n'bass, breaks, lounge, idm, electro, downtempo: белорусские диджеи и живые проекты