electrokids.org - не только об электронной музыке. минск, беларусь

назад · 11.07.2003 · вперед тут:  музыканты   скачать   фото   пресса   друзья   купить архив:  по датам   по темам о сайте

 БЭМ-БЭМ! Беларуская Электронiка @ Студэнцкая думка

   5634 days 14 hours ago (08:07)
БЭМ-БЭМ!
Тэкст:
Мікіта Андрэеў, Лена Глухава

Падобна на тое, што электронная музыка зараз у фаворы. Толькі пасьпелі ELECTRO KIDS адкатаць сэрыю фэстываляў «Система Электронного Безумия» (закрыцьцё адбылося 3 траўня), а на падыходзе ўжо ELKA MINSK 2. У чаканьні мерапрыемства, заплянаванага на 4 ліпеня, спрабуем актыўна выкарыстаць перапынак паміж ударамі электроннага пульсу і прапануем актуальны зрэз Беларускай Электроннай Музыкі: твары, цытаты, ідэі.


ФЭНАМЭНАЛЁГІЯ
Беларуская Э-культура ўсё яшчэ хварэе на падлеткавы сындром самасьцьвярджэньня. Зь інтэрвію зь Ігарам Мысьліцкім, музыкам групы Psychodelia Alpha (ад IDM да techno, ад trance да breakbeat): «Давайце паглядзім, калі наагул узьнікла беларуская электронная музыка. Рызыкну меркаваць, у канцы 80-х — пачатку 90-х мінулага стагодзьдзя. Пра што ў такім выпадку можа ісьці размова? Хутчэй пра больш ці менш цікавыя варыяцыі на тэму сусьветнай ЭМ. Пакуль яшчэ рана казаць пра самабытнасьць і асаблівасьці беларускіх электронных праектаў».
Віцебскі музыка D`iskord (ambient) таксама ня ўпэўнены, што ў пляне самавызначэньня ўсё OK: «Толькі некаторыя музыкі імкнуцца ўнесьці нешта беларускае, у асноўным жа беларуская электронная музыка арыентаваная на Захад і асаблівасьці мае выключна індывідуальныя». Перакладаючы на звычайную мову: so sorry, darling, не зрабілі мы пакуль беларускага нацыянальнага прадукту… не дарасьлі… Не дарасьлі?

НАШЫ ІДУЦЬ!
Ну і што, скажыце, дрэннага ў арыентацыі на Захад? Калі беларускія музыкі накіроўваюць прадукты сваёй творчасьці «туды», значыць, «там» яны патрэбныя. Напрыклад, менскі Dreamlin. Першыя два гады праект існаваў выключна ў інтэрнэце. Народ пісаў музыку, сеяў свае постіндустрыйныя шрубы на пладавітай заходняй глебе. Як? Элемэнтарна, праз так званыя oэмдэшныя (OMD — Online Music Distributor) сайты, такія як MP3.com ці ampcast.com. Сымптаматычна: упершыню перад публікай Dreamlin зьявіўся ў Лёндане. Іх музыку настолькі безадходна пераварыў замежны шоў-арганізм, што кампазыцыі каманды пачалі выкарыстоўваць як саўндтрэкі да фільмаў («Bit Mountain» як прэ-саўндтрэк да галівудзкага «S. W. A.T.») і авангардныя відэа-інсталяцыі (вылаўленыя ў нэце кампазыцыі Dreamlin як «падкладка» да інсталяцыяў у Парыжы). У Беларусі камбайн Dreamlin пачаў збор ураджаю з прыза на фэсьце «Кібэрпанк 2000». Пазьней папулярнасьць праекту толькі расла: іх можна было чуць на вечарынах у «Амадэі», «Разгуляі», «Буда-Бары» і «NC».
Экспартны варыянт беларускай «электроншчыны» выстаўляе на музычны рынак і група Psychodelia Alpha. Іх музыка ўзбудзіла фантазіі маскоўскіх парамоўтэраў і ўвайшла ў джанглавую зборку разам з кампазыцыямі буйных расейскіх электроншчыкаў. Што характэрна: за мяжу вывозяцца толькі прадукты творчасьці беларускіх Э-музыкаў. Самі яны застаюцца тут і працягваюць «ваяць» для нас з вамі. Спэцыфіка жанру?

ПУП І БАЛОТА
Нягледзячы на тое, што Менск адназначна не зьяўляецца пупам беларускай ЭМ, ён усё ж мае прэтэнзіі на гэткую мясцовую сталіцу Э-культуры. Менск кандэнсуе «электраэнэргію». Сюды на «Систему Электронного Безумия» прыяжджалі такія музыкі, як згаданы D`iskord (Віцебск), i/dex (Наваполацак), Randomajestiq (Гомель)… І не ўпускалі шанцу крыху паплакацца ў камізэльку сталічным снобам. D`iskord: «У Віцебску таксама адбываюцца нейкія падзеі, зьвязаныя з электроннай музыкай, аднак пік актыўнасьці ўжо мінуў, і зараз там проста балота ў клюбным жыцьці. Аўтарская музыка альбо сядзіць у андэрграўндзе, альбо зводзіцца да пяці вядомых мне людзей». Гм… «пяць людзей» плюс шосты D`iskord… Ня так ужо і дрэнна!

FACE TO FACE
Што да магчымасьцяў сустрэцца з электроншчынай «тварам да твару», то гэта адбываецца на прыватных вечарынках і адкрытых фэстывалях. Самыя вядомыя «электрастанцыі»?.. Пачнем зь легендарнага «КІБЭРПАНКУ 2000», які праходзіў у кастрычніку 2000 г. у «Белэкспа» падчас выставы PTS 2000. Альтэрнатыўную культуру тут можна было ня толькі чуць, але і бачыць, таму што апрача музыкі (house techno, drum’n’bass-bigbeat, trip-hip-hop, latino dancing) там было прэзэнтавана шмат — часам зусім абязбашаных — мадэляў кібэрпанкавага haute couture. Першы нацыянальны фэстываль сучаснай музыкі «Новые Звуки Мира», у прынцыпе, вядомы тым, што яго выкарыстала ў якасьці старт-пляцоўкі Psychodelia Alpha. Была яшчэ ELKA MINSK.2002 у «Разгуляі» (жнівень 2002). Там разгуляліся такія творцы, як Novel 23 (Масква), Ёд, h.h.t.p., JDPC, Un-co, Tforzki, Dreamlin, Maks Retort, Combi. Тых, хто там апынуўся, хваляваў experimental, відэа-арт і зараджала танцавальная электронная музыка. Арганізатар «Елкі» Сяргей Прасаловіч (Combi) імкнуўся правесьці жывы фэстываль, сабраць усіх разам — прынамсі, каб перазнаёміць.

Асобна — пра «Систему Электронного Безумия». Па ацэнках саміх музыкаў, яна заслугоўвае званьня аднаго з самых шырокіх рэспубліканскіх палёў ЭМ. Ягор, адзін з Dreamlin, ня можа схаваць свайго энтузіязму: «Наколькі я ў курсе, СЭБ — унікальная зьява нават на сусьветным узроўні. Ня думаю, што недзе ёсьць людзі, якія танчаць пад IDM. І ўжо дакладна нідзе выступы ў такім фармаце, як СЭБ, не ператвараліся ў настолькі масавыя мерапрыемствы». На працягу сямі месяцаў СЭБ карміў усіх ахвотных якасным айчынным прадуктам. У D`iskord СЭБ выклікае самыя прыемныя ўспаміны: «Нягледзячы на інфантыльную назву, ён проста ўразіў мяне! Я не чакаў сустрэць такой электроннай салідарнасьці. Уразіла атмасфэра сьвежасьці і аўтэнтычнасьці». Dreamlin з гэтай жа нагоды: «Мне ўдалося навучыцца адчуваць залю і разумець, што трэба рабіць прама зараз падчас нашага сэту, каб усім было хаця б так жа добра, як і да таго, як мы пачалі граць. Ну і зразумеў, як сабраць народ на танцпол альбо, наадварот, адправіць сяго-таго ў бар. Дый наагул на СЭБе ў мяне як у музыкі абсалютная свабода, бо я ведаю: што б я ні ўчыніў, гэта ўсё роўна не сапсуе адносінаў з астатнімі музыкамі ды арганізатарамі і не адменіць нашых далейшых выступаў».

СЕТКА
На што дакладна не даводзіцца скардзіцца, дык гэта на адсутнасьць інфармацыі ў сетцы. Як для аматараў, так і для кампазытараў існуе зь дзясятак карысных рэсурсаў, якія могуць ня толькі выконваць функцыю крыніцаў інфармацыі, але і служыць прасторай для камунікацыі. Сярод іх — заслужаны вэтэран oxidiser.net, малады сайт беларускага брэйк-біту rave.by і рэсурс Electro Kids — electrokids.org. А таксама:
gizmo-lab.net
www.muzz-on.by.ru
www.minsk-off-air.com
etc.
Пры
наяўнасьці элемэнтарнага жаданьня тут можна атрымаць усю актуальную інфармацыю пра будучыя фэстывалі і вечарынкі. Так што stay tuned!

ЭМ-КАНЦЭПЦЫЯ
«Што
такое электронная музыка? Ну і пытаньне! Электронная музыка — гэта… ууууууууу, оооооооооо…» (Electro Kids)
«Музыка — гэта гарманічнае спалучэньне гукаў. Электронная музыка — гэта гарманічнае спалучэньне гукаў, створаных пры дапамозе электронных інструмэнтаў, напрыклад, сынтэзатараў, кампутараў, драм-машын і г.д. Тут, як паўсюль, важная сама ідэя» (Арцём Un-co, Unknown Frequencies)
«Камэрцыйную музыку пісаць нашмат складаней, там крок уперад-назад — і песьня ўжо ня гіт, не прадаецца. У гэтым сэнсе экспэрымэнтальную музыку пісаць лягчэй… але яе ніколі ня будуць круціць у Макдоналдсе» (Ягор, Dreamlin)
«Электронная экспэрымэнтальная музыка — гэта і тое, што ўзята з гэтага сьвету, скапіявана, адноўлена, сымулявана, але таксама і тое, чаго няма ў навакольным сьвеце, але што ёсьць у нас саміх» (Андрэй Савіцкі, h.h.t.p.)

ЭМ-ПРАЦЭС
«Кампутар
зьяўляецца не інструмэнтам, што павышае вытворчасьць працы, але і інструмэнтам творчасьці» (Андрэй Савіцкі, h.h.t.p.)
«Усё ўзаемазьвязана — графіка, гук… Гук нараджае графічныя вобразы, назіраньні накапліваюцца ў эмацыйны запас, і калі прыходзіць натхненьне, ён выплёскваецца, ператвараючыся ў музыку» (Арцём Un-Co, Unknown Frequencies)
«Творчасьць і экспэрымэнт, кайф, космас, каханьне, наркотык, музыка — гэта ўсё». (Арцём Un-Co, Unknown Frequencies).
«Кампутар, ведаеш, як своеасаблівы канвэер» (Андрэй Савіцкі, h.h.t.p.).
«Гэта хвароба такая: тыя, хто на яе хварэе, маюць IQ ня больш за 80, але яны дзіўным чынам музычныя» (Ягор, Dreamlin)


ЗАСЬВЯЦІЛІСЯ:
dreamlin
Менскі даўнтэмпа/трып-хоп/эйсыд-джаз праект
Склад: Ягор Куноўскі, Дзяніс Карабкоў
Mojo: «Калі б я меў магчымасьць, я б кіраваў аркестрам. Але такой магчымасьці няма» (Ягор)

d`iskord
Склад: Аляксандар Трацьцякоў
Mojo: «Процістаяньне супрацьлегласьцяў»

psychodelia alpha
ambient, techno, trance і іх вытворныя
Склад: Ігар Мысьліцкі aka Mig, Павел Філіпчык aka Flop
Mojo: «Менш за ўсё нам хацелася б пісаць камэрцыйную музыку (проста сумна)»

Андрэй Савіцкі
Экспэрымэнтуе, чуе, бачыць, робіць. Падрабязнасьці на hhtp.org

unknown frequencies
idm/electro
Склад: Un-co — Арцём Худзякоў, Tforzky — Васіль Таворскі
Mojo: «Космас, каханьне, наркотык, музыка — кайф»

electro kids
прома-група,
арганізатары СЭБа
Склад: Віталь (T-Trider), Антон («Координаты Чудес»), Ігар Кулёў
Mojo: «Усеагульны пазытыў… Свабода творчасьці і творчы адрыў»

Copyright © 2003 by «CD» /Студэнцкая думка/



permalink | keywords: //

 


Обратите внимание:


  • Pendulum — The island (T-Trider drum’n’bass remix). Скачать трек.

    Поиск:



    Самое обсуждаемое:

  • Tekstyle vol. 10 by Sidewalk and Devious – октябрь 2010 (2)
  • 10 декабря — Внезапный drum’n’bass @ Fabrique (2)
  • 11 декабря — Zombie Zoo @ Fabrique (0)
  • 17–18 декабря — Illlegal aliens party & Retro @ Fabrique (0)
  • 14 января — Возвращение союза @ Dj bar клуба Реактор (0)
  • T-Trider — Temptation Station (Free Album) (0)
  • 6 марта — Dreamlin и Andre Karp @ Кальянная №1 (0)
  • Pendulum — The island (T-Trider drum’n’bass remix). Скачать трек. (0)
  • B cloud — Aerial Vibes Kmag Minimix (0)
  • 21 августа — Стихии (Gvozd, Zemine, Blasta) @ Парк «Крутогорье» (0)
  • Лейблу Audio Muthas исполнился год (0)
  • T-Trider — Bassame Mucho drum’n’bass mix (0)

    Фенечки:


    RSS 0.91 feed (только заголовки)  RSS 2.0 feed (весь контент целиком)
    Live Journal User (добавляйте к себе во френдленту) 
    [ generation time - ]

  • Максимум информации о:


  • T-Trider
  • Walder
  • Dreamlin
  • Cherryvata
  • Randomajestiq
  • Sworm
  • Subway Funk
  • Rog
  • Vjik72
  • Координаты Чудес

  • Как присылать материалы на сайт

  • Все:


  • Рецензии и микро-рецензии
  • Интервью
  • MP3

  • Реклама:




    группы и музыканты: t-trider dreamlin randomajestiq h.h.t.p. unc-ou 4kuba access denied а. светлов cherryvata
    поддержка и друзья: promodj.ru original team respect family psychedelic.by music.aichyna.com
    администратор: electrokid  место: минск, беларусь
    © 2002-2011 Electrokids
    ^наверх^ 

    drum'n'bass, breaks, lounge, idm, electro, downtempo: белорусские диджеи и живые проекты