electrokids.org - не только об электронной музыке. минск, беларусь

назад · 24.03.2004 · вперед тут:  музыканты   скачать   фото   пресса   друзья   купить архив:  по датам   по темам о сайте

 Интервью с Егором и Виталием в Студэнтскай Думке

   5322 days 18 hours ago (07:10)
СФЭРЫ

„ВЕЧАРЫНКА БЫЛА ШТО ТРЭБА!“
прамоўтары

Віялета Золак

Прамоўтары — людзі з катэгорыі „не відно і не чутно“. Кухня арганізацыі і правядзеньня вечарынак ды канцэртаў не такая складаная, каб адводзіць пад яе часопісныя плошчы. Але людзі, якія зарабляюць ня толькі грошы, але і маральныя дывідэнды (ну, хаця б уласнае задавальненьне) на такім бізнэсе, як стварэньне добрага настрою ў сябе і іншых, — згадзіцеся, цікавыя суб’екты. Героі моладзі і падлеткаў (безумоўна, пасьля музыкаў), яны стварылі флёр „няпыльнай працы“ вакол прамоўтарства. Расслабцеся — усё ня так проста. Хаця часам і прыгожа…

Віталік Пушчын (БДУ, эканамічны факультэт) і Ягор Куноўскі (МДЛУ, факультэт гішпанскай мовы) займаюцца
прома-падтрымкай
альтэрнатыўнай электронікі прыкладна два гады. Самы-самы праект — „Система электронного безумия“ — вядомы большасьці менскіх электра-альтэрнатыўшчыкаў. Мерапрыемства, трэба прызнаць, яўна не для глямурных клябэраў ці белмоўных рокераў, але, варта адзначыць, адзінае і непаўторнае.

В.П.: 25 кастрычніка 2002 году Антон Макаранка вырашыў зрабіць вечарынку на свой дзень народзінаў. Мы пайшлі, дамовіліся зь ім, зрабілі вечарынку. Усім спадабалася. Нам таксама. Празь месяц зрабілі другую, яшчэ празь месяц — трэцюю.
Я.К.: Я недзе з пачатку 2002 году хадзіў, даставаў усіх тагачасных прамоўтараў. У Менску даволі шмат людзей, якія пішуць музыку самі. А на вечарынках выступаюць толькі дыджэі. Я казаў прамоўтарам: „Давайце дадаваць жывых музыкаў“. У выніку справа скончылася тым, што ў жніўні прыехаў знаёмы са Швэцыі, зладзіў першую пасьля вялізнага перапынку вечарынку з жывой музыкай „Ёлка Минск“. Для мяне зь яе ўсё і пачалося.
Нармальна зарабляеце?
В.П.: На электроннай музыцы шмат не заробіш.
Я.К.: Калі музыка больш камэрцыйная, то цалкам магчыма. А мы ў асноўным займаемся музыкамі, якія пішуць самі, напрыклад, Stone People.
Мы рабілі вечарынкі з удзелам dj Беса зь Піцеру, dj Страуса зь Літвы, dj Implex, dj Proket, „Plug & Play“ з удзелам „Елочных игрушек“ і праекту Klutch зь Піцеру.
У пляне стылістыкі — у асноўным break і drum’n’bass.
Як вы вырашаеце фінансавыя непаразуменьні з музыкамі?
В.П.: Шляхам індывідуальнай размовы. Некаторым мы плацім, тым жа Stone People, а некаторыя граюць і бясплатна, проста дзеля задавальненьня.
Канкурэнты?
В.П.: У нас drum’n’bass і breakbeat практычна ніхто не займаецца. Ёсьць прома-група „Автоназия“, яны арганізоўваюць транс- і тэхна-вечарынкі
Я.К.:
Напэўна, кожны знайшоў сваю нішу, на якую ёсьць свая публіка, а той публікі, якую можна адтуль сюды перацягнуць, ня так і шмат. У горадзе могуць быць у адны выходныя тры абсалютна розныя вечарынкі. І менавіта таму, што музыка цалкам розная, канкурэнцыі не назіраецца.
Калі-небудзь
можна прадказаць, ці атрымаецца вечарынка?
Я.К.: Недзе адсоткаў на 80 усё зразумела папярэдне, а 20% — як складуцца абставіны.
В.П.: Усё залежыць, па-першае, ад складу ўдзельнікаў, па-другое, ад рэклямы.
Ці зьвязаная нейкім чынам ваша адукацыя з прома-дзейнасьцю?
Я.К.:
Мая адукацыя, у прынцыпе, зьвязаная з прамоўтынгам: я вяду сайты, афармляю і рассылаю на СМІ інфармацыю, камунікую зь людзьмі ў інтэрнэце. У лінгвістычным вучышся працаваць з мовай, ты нават расейскай пасьля яго пачынаеш валодаць лепш, ведаеш, як больш дзейсна фармуляваць свае фразы, каб яны прыцягвалі ўвагу.
В.П.: Нейкая сувязь, напэўна, ёсьць: я будучы мэнэджэр кіруючай дзейнасьці. Але пакуль што ўнівэр ніякай ролі ў маёй дзейнасьці не адыграў.
Для вас гэта не адзіны занятак у жыцьці?
В.П.: Ягор працуе ў іншым месцы, я паралельна вучуся. Пакуль вечарынкі — хутчэй хобі.
Я.К.: Мне пакуль цікавая мая праца. Можа быць, буду займацца прамоўтынгам усё жыцьцё, але ня толькі. Не хачу абмяжоўваць сябе адной сфэрай.



permalink | keywords: , , , //

 


Обратите внимание:


  • Pendulum — The island (T-Trider drum’n’bass remix). Скачать трек.

    Поиск:



    Самое обсуждаемое:

  • Tekstyle vol. 10 by Sidewalk and Devious – октябрь 2010 (2)
  • 10 декабря — Внезапный drum’n’bass @ Fabrique (2)
  • 11 декабря — Zombie Zoo @ Fabrique (0)
  • 17–18 декабря — Illlegal aliens party & Retro @ Fabrique (0)
  • 14 января — Возвращение союза @ Dj bar клуба Реактор (0)
  • T-Trider — Temptation Station (Free Album) (0)
  • 6 марта — Dreamlin и Andre Karp @ Кальянная №1 (0)
  • Pendulum — The island (T-Trider drum’n’bass remix). Скачать трек. (0)
  • B cloud — Aerial Vibes Kmag Minimix (0)
  • 21 августа — Стихии (Gvozd, Zemine, Blasta) @ Парк «Крутогорье» (0)
  • Лейблу Audio Muthas исполнился год (0)
  • T-Trider — Bassame Mucho drum’n’bass mix (0)

    Фенечки:


    RSS 0.91 feed (только заголовки)  RSS 2.0 feed (весь контент целиком)
    Live Journal User (добавляйте к себе во френдленту) 
    [ generation time - ]

  • Максимум информации о:


  • T-Trider
  • Walder
  • Dreamlin
  • Cherryvata
  • Randomajestiq
  • Sworm
  • Subway Funk
  • Rog
  • Vjik72
  • Координаты Чудес

  • Как присылать материалы на сайт

  • Все:


  • Рецензии и микро-рецензии
  • Интервью
  • MP3

  • Реклама:




    группы и музыканты: t-trider dreamlin randomajestiq h.h.t.p. unc-ou 4kuba access denied а. светлов cherryvata
    поддержка и друзья: promodj.ru original team respect family psychedelic.by music.aichyna.com
    администратор: electrokid  место: минск, беларусь
    © 2002-2011 Electrokids
    ^наверх^ 

    drum'n'bass, breaks, lounge, idm, electro, downtempo: белорусские диджеи и живые проекты