«Басовішча» – фэстываль музыкі маладой Беларусі. Заснаваны ў пачатку
90-х Беларускім аб’яднаньнем студэнтаў у Польшчы (БАС), сябры якога і ладзяць фэстываль штогод. Гэта фэст пад адкрытым небам, у намётах і зь, пераважна, беларускай
рок-музыкай. Зараз гэта найбуйнейшы беларускі фэст. Толькі праходзіць ён у Польшчы – зусім недалёка ад беларускай мяжы, у мястэчку Гарадок Беластоцкага ваяводзтва, а калі зусім дакладней – у лесе (у борыку) на ўскрайку Гарадка.
Басовішча ладзіцца штогод у ліпені – прыкладна другая палова месяца,
пятніца-субота. У 2008 годзе Басовішча пройдзе 1819 ліпеня –
пятніца-субота.Традыцыйна
фэст мае тры часткі: вольная сцэна, конкурс маладых беларускіх гуртоў, выступы зорак і гасьцей фэсту (Беларусь, Польшча, Україна, Літва, Італія і інш.)
Праграма ФММБ Басовiшча 2008:
Пятнiца 18.07.08:
16.00 Адкрыццё Фэстывалю
IQ 48 (BY)
Krama (BY)
конкурсная частка
Znicz (BY)
5set5 (Pl)
WZ Orkiestra (BY)
i Drug Moi Gruzovik (UA)
Troica (BY)
01.30 Zona Dj (намёт фэстывалю) / drumandbass:
T-Trider (BY)
Dj Alan Kubert (PL-BY)
Dj Ray Aven (BY)
[ читать дальше ]