За сеткай на невялічкай сцэне стаіць малады чалавек. Ён глядзіць на экран манітора і штосьці націскае на клавіятуры. Мільгаючае святло на імгненне выхоплівае яго з цемры. У гэты час з дынамікаў пачынаюць ліцца рытмічныя гукі.
У ноч з 22 на 23 сакавіка ў сталічным клубе NC (New Club) прайшла шостая вечарына Сістэмы Электроннага Вар'яцтва. У ёй бралі ўдзел лепшыя прадстаўнікі злектроннай музыкі з усяе Беларусі. Бьлі музыкі з Мінска, Віцебска, Наваполацка ды іншых гарадоў.
Ігралі каманды ЕХCORETEX, AcidAlex, Stone People, Luna:r, T-Trider i іншыя. Xaцелася б адзначыць каманду -Ёд (мінус ёд). Нестандартная і вельмі прафесійная музыка.
Сапраўднай разынкай вечарыны стаў перформанс Foks'a i яго сяброў, які называўся «AntiWar». Чалавек, апрануты ў дзіцячую вопратку, намагаўся гуляць з цацкамі. А людзі ў касцюмах з дыпламатамі, нібы не заўважаючы, хадзілі вакол яго, раскідвалі і тапталі цацкі.
Добры гук, святло, прафесійная музыка. Хаця не абышлося без хібаў: некалькі разоў знікаў гук. Гэта не сапсавала настрой тых, хто прыйшоў на Сістэму. Музыкі перадавалі ім сваё вар'яцтва, а тыя ў сваю чаргу аддзячылі выканаўцаў добрым настроем.
Пасля заканчэння вечарыны арганізатары падарылі кожнаму ўдзельніку нотны альбом з напісаньмi у ім вершам і сіні трох-кутны гальштук як піянерам электроннай музыкі.
На сённяшні дзень Сістэма Электроннага Вар'яцтва (якая, дарэчы, праходзіць штомесяц) адзіная, што шырока прадстаўляе электронную музыку на беларускай сцэне.
Зміцер ЛАДЗЕС.
«Народная Воля» от 26.03.2003