9 і 14 верасня 2004 прэзетацыі часопіса «Тэксты і музыка»
5229 days 17 hours ago (13:58)
У межах Другога фронта мастацтваў і Lostworld records 9 і 14 верасня 2004 года адбудуцца прэзетацыі першага номера літаратурна-музычнага часопіса «Тэксты і музыка». Першая прэзетацыя пройдзе у клубе «Джунглі» (Каліўноскага, 55 – будынак кінатэатра «Вільнюс»), другая – у сталічным Доме літаратараў (вул.Фрунзэ, 5). У імпрэзах возьмуць удзел літаратары: Зміцер Плян, Юрась Барысевіч, Ігар Сідарук, Валянцін Акудовіч, Зміцер Вішнёў, Ілля Сін, Альгерд Бахарэвіч, Віка Трэнас, Кацярына Марголь, Зміцер Серабракоў… У клубе «Джунглі» адбудуцца перформансы Тэатра псіхічнае неўраўнаважанасці, Спебрыгады афрыканскіх братоў, групы «Экледысоп»… Будзе гучаць музыка: «Satan braten», «A–lex», «Prophetic dream», «Buben», «Stereonoize gallery», «Hyperbuldog», «N. L. P.», «Manztapps», «Karaoke vomit». У рамках праекта часопіса будуць прэзентаваныя фільм «Neformat» (дакументацыя некалькіх штогадовых фестываляў актуальнага мастацтва «Не!- фармат») і літаратурна-музычнага альбома «Боль» (чытанне тэкстаў пад музыку сяброў суполкі «Scnmerzwerk»).