У клюбе „Бліндаж“ павінна была адбыцца імпрэза „Рок пасьля вакацыяў“, у часе якой плянавалася прэзэнтацыя альбому „Я люблю ліцэй: веру ў цябе“, а таксама выступленьне гуртоў „ZET“, „Garadzkija“, пераможцы фэсту „Басовішча’2004“ — гурту „Тарпач“ ды іншых.
Пра адмену канцэрту стала вядома за некалькі гадзінаў да пачатку імпрэзы. (Вячорка: ) „Месяц таму было падпісана пагадненьне з дырэкцыяй клюбу „Бліндаж“ аб правядзеньні канцэрту „Веру ў цябе“ „Рок пасьля вакацыяў“. Месяц мы давалі рэкляму, купілі гастрольнае пасьведчаньне і ўжо дамовіліся з прадстаўнікамі міліцыі, пажарнымі. Але ўжо цяпер вядома, што канцэрт усё ж не атрымаецца правесьці. Магчыма, будзе знойдзена іншае месца для правядзеньня. Каля ўваходу ў клюб мы правядзем невялічкі канцэрт, магчыма, не электрычны, а акустычны“. Паводле Франка Вячоркі, было прададзена больш за 200 квіткоў на канцэрт. Гэта ўжо другая няўдалая спроба правесьці канцэрт салідарнасьці зь Беларускім ліцэем. У траўні клюб „Рэактар“ выключыў канцэрт са сваёй праграмы. Сёньняшняя прэзэнтацыя, як адзначае Франак Вячорка, мелася прайсьці ва ўрэзаным фармаце, бо адміністрацыя клюбу „Бліндаж“ забараніла згадваць пра падпольнае існаваньне ліцэю і ладзіць канцэрт у форме тэатралізаванага шоў „Партызанская школа“. Ліцэісты зьбіраліся выканаць частку песень зь ліцэйскага дыску, у тым ліку беларускія апрацоўкі ўсясьветнай клясыкі й Оригинал текста тут:
Як паведаміў Радыё Свабода мэнэджэр праекту навучэнцаў Беларускага гуманітарнага ліцэю Франак Вячорка, у клюб „Бліндаж“ патэлефанавалі з упраўленьня культуры адміністрацыі Фрунзенскага раёну і загадалі адмяніць канцэрт.